Вы тут

Улады ліквідуюць арганізацыю, якая праводзіла фэсты "Лістапад" і ТЕАРТ

Улады ліквідуюць "АРТ Карпарэйшн" / artcorporation.by

Мінгарвыканкам вырашыў ліквідаваць цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Як піша "Наша Ніва", рашэнне датуецца 25 жніўня, цяпер ідзе працэс ліквідацыі.

Цэнтр "АРТ Карпарэйшн" узнік у 2010 годзе пры падтрымцы "Белгазпрамбанка" і Міністэрства культуры. Яго кіраўніцай была культурны менеджар Анжаліка Крашэўская.

Менавіта "АРТ Карпарэйшн" арганізоўваў штогод фестываль тэатральнага мастацтва ТЕАРТ і кінафэст "Лістапад", зрабіўшы іх форумамі еўрапейскага ўзроўню. Таксама "АРТ Карпарэйшн" зрабіў праект TheatreHD, дзякуючы якому беларусы маглі глядзець найлепшыя замежныя спектаклі.

Сёлета ў "АРТ Карпарэйшн" забралі права праводзіць "Лістапад" і перадалі яго арганізацыю дзяржаўнаму "Беларусьфільму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.