Вы тут

Улады Грузіі абверглі, што ў Міхаіла Саакашвілі няма тэлевізара ў камеры

Турма ў Руставі, куды змешчаны экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі / Ілюстрацыйнае фота​

Заявы адвакатаў пра тое, што ў былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ў турэмнай камеры няма тэлевізара, ілжывыя. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс-Украіна" са спасылкай на заяву намесніка гендырэктара спецыяльнай пенітэнцыярнай службы Нікі Цхварыяшвілі.

Паводле слоў чыноўніка, Саакашвілі купіў тэлевізар на ўласныя грошы ў краме Рустаўскай турмы, як і розныя прадметы асабістага карыстання. Пакупкі ён здзейсніў з дапамогай банкаўскай карты, на якой знаходзіцца лімітаваная грашовая сума.

Цхварыяшвілі таксама абверг інфармацыю аб тым, што ў Саакашвілі ў камеры няма матраца і пасцельнай бялізны. За выдачай другога матраца ён да турэмнай адміністрацыі не звяртаўся.

Раней у чацвер адвакаты заявілі журналістам, што ў Саакашвілі няма ў камеры тэлевізара і матраца, нягледзячы на звароты.

Як паведамляла Еўрарадыё, 1 кастрычніка Міхаіл Саакашвілі вярнуўся ў Грузію напярэдадні мясцовых выбараў. МУС Грузіі распачало супраць яго крымінальную справу аб незаконным перасячэнні мяжы. Экс-прэзідэнт быў затрыманы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.