Улады Гродна не дазволілі святкаваць Дзень Волі ў гарадскім парку (дакумент)
![Улады Гродна не дазволілі святкаваць Дзень Волі ў гарадскім парку (дакумент)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/oradnia-2802.jpg.webp?itok=KibFJilr)
Улады Гродна не дазволілі мясцовым актывістам правесці святкаванне Дня Волі ў гарадскім парку, паведамляе тэлеканал "Белсат".
У афіцыйным адказе за подпісам намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама З. Кулешы гаворыцца: "У парку імя Ж.-Э. Жылібера правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапушчаецца".
Чыноўнікі спаслаліся на рашэнне гарвыканкама "Аб месцах правядзення масавых мерапрыемстваў у Гродне" ад 2011 года. У спісе месцаў, дзе дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы, парка імя Жылібера няма. Не выключана, што арганізатарам прапануюць іншае месца для святкавання Дня Волі.
![Улады Гродна не дазволілі святкаваць Дзень Волі ў гарадскім парку (дакумент)](/sites/default/files/paragraphs/image/oradnia-2802.jpg)
"Белсат"