Улады Беларусі па-ранейшаму не прызнаюць мандат спецдакладчыка ААН

Аднак улады нашай краіны не супрацоўнічалі з ім і пускалі яго ў Беларусь. Нічога не зменіцца і ў далейшым. Па словах прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных, пазіцыя па непрызнанні мандата спецдакладчыка Савета па правах чалавека ААН застаецца ранейшай.



"Рэзалюцыя [аб працягненні мандата Міклаша Харашці] ініцыяваная групай заходніх дзяржаваў і не з'яўляецца аб'ектыўнай", — цытуе словы Савіных БЕЛТА.

Спецдакладчыку ААН па Беларусі працягнулі мандат