Уладальнікаў "Мода Макс" абвінавацілі ў утойванні падаткаў і падтрымцы пратэстаў

Секонд-хенд в Беларуси / relax.by
Секонд-хенд в Беларуси / relax.by

Сетку сэканд-хэндаў "Мода Макс" абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў у буйным памеры. Пасля абвінавачванняў КДК дзяржСМІ апублікавалі рэпартаж, у якім гаворыцца, што ўладальнікі "Мода Макс" падтрымлівалі пратэсты, пералічвалі грошы ў "экстрэмісцкія фонды" і звальнялі "супрацоўнікаў-патрыётаў".

У цяперашні час устаноўлена, што ў перыяд з 2019 па 2022 год фігуранты не заплацілі ў бюджэт падатак на прыбытак і падатак на дабаўленую вартасць у суме больш за 2 мільёны беларускіх рублёў, — кажа намеснік начальніка УДФР КДК па Мінскай вобласці і Мінску Дзмітрый Дзягілеў.

На ўладальнікаў заведзеная крымінальная справа.

Ухіленне ад выплаты падатковых збораў у асабліва буйным памеры, максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле — 12 гадоў пазбаўлення волі, — працягвае Дзягілеў. — Падчас правядзення ператрусаў канфіскаваныя бухгалтарскія дакументы, кампутарная тэхніка, ключы, чарнавыя запісы, якія пацвярджаюць злачынную дзейнасць фігурантаў.

Улады даўно точаць зуб на сэканд-хэнды. Вайной супраць іх ідзе "Беллегпрам" і іншыя інтэрэсанты. На іх думку, беларускае адзенне дрэнна прадаецца не таму, што занадта дарагое і дрэнна зробленае, а таму, што сэканды парушаюць правілы: перапрадаюць новае, а не ўжыванае адзенне. Ды і наогул шкодзяць развіццю айчыннай лёгкай прамысловасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі