Уладальніка акумулятарнага завода пад Брэстам выпусцілі з СІЗА КДБ

Уладальніка акумулятарнага завода пад Брэстам выпусцілі з СІЗА КДБ

Бізнэсоўца Віктара Лемяшэўскага, затрыманага па падазрэнні ў дачы хабару, выпусцілі на волю, піша TUT.by.

Паводле інфармацыі "Комсомольской правды в Беларуси", бізнэсоўца выпусцілі пад заклад. Раней пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах на волю да суда выйшлі іншыя фігуранты гэтай справы.

Віктар Лемяшэўскі найбольшую вядомасць набыў будаўніцтвам акумулятарнага завода пад Брэстам. Супраць будаўніцтва гэтага прадпрыемства брастаўчане змагаюцца ўжо два гады. Пакуль што дзяржаўная экалагічная экспертыза так і не дала згоды на запуск завода. 

Паколькі завод не быў запушчаны ў абяцаны тэрмін, аблвыканкам запатрабаваў вярнуць 5,7 мільёна ​​рублёў, вылучаных з інавацыйнага фонду.

Крымінальныя справы за хабар на Лемяшэўскага і службовых асобаў яго кампаній пачаў Камітэт дзяржбяспекі. 1 ліпеня пад варту акрамя яго былі ўзятыя галоўны бухгалтар ТАА "Белінвестгандаль-Сплаў" Святлана Лемяшэўская, экс-дырэктара ТАА "Белінвестгандаль-Сплаў" Сяргей Ахрамчук, намеснік дырэктара ТАА "Белінвестгандаль-Сплаў" Іван Пакіслюк. Пазгенй старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў, што па гэтай жа спарве затрыманыя два чыноўнікі Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі