Украінскія войскі вызвалілі ў Херсонскай вобласці яшчэ 5 населеных пунктаў

Украінскія войскі вызвалілі ў Херсонскай вобласці яшчэ 5 населеных пунктаў

Контрнаступ украінскіх войскаў адбываецца і на поўдні Украіны. У Херсонскай вобласці вызваленыя яшчэ 5 населеных пунктаў — Высокаполле, Новаўзнясенскае, Белагорка, Сухі Ставак і Міралюбаўка. Яны ўжо цалкам пад кантролем украінскіх вайскоўцаў, заявіла кіраўніца аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтру Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк.

Па яе даных, за два тыдні на поўдні Украіны былі знішчаны больш за 1800 расійскіх акупантаў. Вызвалена тэрыторыя агульнай плошчай амаль 500 квадратных кіламетраў.

У вызваленні Херсоншчыны ўдзельнічаюць і беларускія добраахвотнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі