Украінскія войскі прасунуліся на 10-15 км на тэрыторыю, занятую тэрарыстамі

Як паведамляе ў Facebook украінскі вайсковы эксперт, кіраўнік групы "Інфармацыйнае Супраціўленне" Дзмітрый Тымчук, тэрарысты апынуліся ў акружэнні. Толькі ў раёне мяжы з Расіяй украінскія падраздзяленні не маюць магчымасці цалкам кантраляваць усе ўчасткі. Украінскія войскі прасунуліся на тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей, якая яшчэ знаходзіцца пад кантролем тэрарыстаў, на 10-15 кіламетраў. У вызваленых раёнах "праводзіцца інжынернае абсталяванне мясцовасці", інфармуе Тымчук.

Тэрарысты працягваюць абстрэльваць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў з мінамётаў і "Градаў" на тэрыторыі Луганскай вобласці. Каля населенага пункта Капітанава дыверсійная група напала на калону ўкраінскіх сілавікоў. Былі знішчаныя не менш за 3 тэрарыстаў, страт сярод украінскіх байцоў няма.

Тэрарысты пацвярджаюць, што баі ідуць паўсюль, акрамя месца падзення пасажырскага самалёта, куды яны абяцаюць дапусціць удзельнікаў камісіі.

Фота — АР, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі