Украінскія войскі працягваюць знішчаць расійскія пантонныя пераправы на Дняпры

Украінскія войскі працягваюць знішчаць расійскія пантонныя пераправы на Дняпры

Украінскія войскі працягваюць знішчаць расійскія пантонныя пераправы, найперш на Дняпры. Расіяне намагаюцца іх будаваць, паколькі ўсе масты пашкоджаныя. Але "будаўнікі" знаходзяцца "пад агнявым кантролем" Узброеных сіл Украіны.

"Яны працягваюць ляпіць гэтыя баржы, як з пластыліну. А мы працягваем іх метадычна дзіравіць", заявілі ва ўкраінскім Аператыўным камандаванні "Поўдзень". Яго прадстаўніца Наталля Гумянюк з іроніяй аднеслася да паведамлення Мінабароны РФ, што контрнаступ УСУ на поўдні "з трэскам праваліўся". "У іх так моцна трашчала, што яны ўспрынялі свой трэск за наш, напэўна, і таму не зразумелі бягучы стан спраў. Усё пакажа час і наша вытрымка", — кажа яна.

Таксама адзначаецца, што Узброеныя сілы Расіі імітуюць перасоўванне сваіх войскаў на правым беразе Дняпра, каб пераканаць украінцаў, што "прыбываюць рэзервы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі