Украінскія войскі працягваюць вызваляць населеныя пункты на шляху да Херсона

Чарговы вызвалены населены пункт / t.me/operativnoZSU
Чарговы вызвалены населены пункт / t.me/operativnoZSU

Украінскія войскі вызваляюць населеныя пункты на шляху да Херсона. Як і было аб'яўлена напярэдадні міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу, расійскія войскі паступова адыходзяць за Днепр. Але баі працягваюцца.

"За кожным так званым "жэстам добрай волі" праціўніка стаяць каласальныя намаганні нашых войскаў, піша галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Валерый Залужны. — Гэтак жа, як вораг адыходзіў ад Кіева і Харкаўскай вобласці, пакідаў востраў Змяіны, верагодны выхад з Херсона — гэта вынік нашых актыўных дзеянняў".

Залужны нагадаў, што на Херсоншчыне ўкраінскае войска разбурыла лагістычныя шляхі расіян і іх сістэму забеспячэння, парушылі сістэму кіравання войскамі. І прымусілі іх да ўцёкаў. "Мы працягваем вядзенне наступальнай аперацыі ў адпаведнасці са сваім планам", — падкрэслівае Залужны.

Сярод вызваленых за апошнія дні населеных пунктаў — Снігурыўка ў Мікалаеўскай вобласці, Праўдзіна, Кісялёўка, Каліноўскае, Брускінске, Баразенскае ў Херсонскай. Ужо з'явілася відэа адтуль, як украінскіх байцоў вітаюць мясцовыя жыхары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі