Украінскія войскі маглі прасунуцца ў Курскай вобласці на 15 кіламетраў

Занятыя больш за дзясятак населеных пунктаў

Занятыя больш за дзясятак населеных пунктаў / Telegram

Украінскія войскі маглі прасунуцца ў Курскай вобласці на 15 кіламетраў. Шырыню фронту расійскія "ваенкары" ацэньваюць у 10-11 км. Сцвярджаецца, што ўкраінскія вайскоўцы прысутнічалі ў 11 расійскіх населеных пунктах. Украінскі бок гэтыя падзеі афіцыйна пакуль не каментуе (захоўвае "максімальную інфармацыйную цішыню").

Аперацыя УСУ ў Курскай вобласці РФ пачалася раніцай 6 жніўня. Мяжу перайшлі не ДРГ, як спачатку паведаміла Мінабароны Расіі, а рэгулярныя падраздзяленні ўкраінскай арміі. Па некаторых звестках, адны з іх перакінулі з-пад Ваўчанска, іншыя — з мяжы з Беларуссю. На бронетэхніцы яны прарываліся на розных напрамках. Расіяне спрабавалі спыніць іх атаку з дапамогай авіяцыі, але страцілі адзін верталёт, яшчэ адзін быў пашкоджаны, абстрэльваліся і самалёты, падбітыя і захопленыя танкі, украінцамі ўзятыя дзясяткі палонных (а сярод іх — салдаты тэрміновай службы).

У абмеркаваннях у сацсетках пераважае версія, што гэта не проста рэйд з далейшым адступленнем, а захоп часткі тэрыторыі Курскай вобласці для ўзмацнення пазіцый Украіны на будучых перамовах.

Уладзімір Пуцін 7 жніўня збірае нараду з Саўбезам РФ.

Украінскія войскі маглі прасунуцца ў Курскай вобласці на 15 кіламетраў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі