Украінскія вайскоўцы неўзабаве пачнуць трэніравацца на танках Abrams

Танк Abrams / flickr.com
Танк Abrams / flickr.com

У найбліжэйшы час украінскіх вайскоўцаў пачнуць вучыць кіраваць амерыканскімі танкамі Abrams. Пра гэта заявіў прадстаўнік Пентагона. Яго словы прыводзіць BBC.

Цяпер ідзе закупка абсталявання. Але ў Вашынгтоне адразу папярэдзілі, што адпраўка Abrams Кіеву можа заняць працяглы час.

BBC нагадвае, што да студзеня гэтага года Вашынгтон адмаўляўся перадаваць Кіеву Abrams і матываваў гэта тым, што яны занадта складаныя ў эксплуатацыі і патрабуюць вялікіх выдаткаў у абслугоўванні. Потым стала вядома, што ЗША маюць намер перадаць Украіне 31 танк. Гэта раўназначна танкаваму батальёну ў класіфікацыі ўкраінскай арміі.

Напярэдадні ЗША абвясцілі пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на $2, 6 млрд. Гэтая дапамога прадугледжвае перадачу вялікай колькасці боепрыпасаў для ракетных сістэм HIMARS і для зенітна-ракетных комплексаў Patriot і артылерыйскіх снарадаў.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі