Украінскія “Вагоновожатые” вязуць у Мінск свой “Референс”

Украінскія “Вагоновожатые” вязуць у Мінск свой “Референс”

23 снежня ў сталічнай прасторы “Корпус” выступіць украінская каманда “Вагоновожатые”. Гурт прывязе ў Мінск новы альбом “Референс”.

У 2018 годзе калектыў знік з радараў. Выступы можна пералічыць па пальцах: традыцыйны кіеўскі канцэрт, выступ у падтрымку палітзняволеных, некалькі сэтаў на фестывалях і жывое суправаджэнне фільма “Ордэр на арышт”.

Пазней стала вядома, што пауза была спланаваная камандай для працы над новым матэрыялам. Цяпер “Вагоновожатые” заявілі пра фінал працы, вынікам якой стаў альбом “Референс”. Кружэлка складаецца з дзесяці трэкаў, усяго некалькі з іх гучалі на канцэртах.

У праграме мінскага выступу, акрамя музычнай часткі, — сюрпрызы і новы мерч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі