Украінскія СМІ: каля вострава Змяінага гарыць расійскі фрэгат

 Украінскія СМІ: каля вострава Змяінага гарыць расійскі фрэгат

Каля вострава Змяіны гарыць расійскі ракетны фрэгат праекта 11356Р тыпу "Буравеснік".

Як піша адэскі сайт "Думская", над гэтым раёнам акваторыі Чорнага мора цяпер кружыць расійская авіяцыя. На дапамогу караблю выйшлі выратавальныя караблі з Крыма.

Афіцыйных паведамленняў пра інцыдэнт пакуль што няма. Аднак у сацсетках яшчэ з вечара чацвярга пішуць пра выбух на караблі. Таксама неафіцыйна паведамляецца, што гаворка ідзе пра фрэгат "Адмірал Макараў". Паводле папярэдняй інфармацыі, у карабель пацэліла ўкраінская ракета "Нептун".

"Думская" таксама прыводзіць спадарожнікавы здымак, які паказвае пажар на караблі каля Змяінага.

 Украінскія СМІ: каля вострава Змяінага гарыць расійскі фрэгат
Пажар каля Змяінага заўважылі са спадарожніка / dumskaya.net

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі