Вы тут

Украінскія шахцёры адказалі Лукашэнку: штрэйкбрэхерамі не будзем!

Салігорскія гарнякі / Еўрарадыё

Кіраўнік прафсаюза гарнякоў Украіны Міхайла Валынец адрэагаваў на заяву Аляксандра Лукашэнкі. 21 жніўня беларускі кіраўнік прыгразіў салігорскім шахцёрам, якія бастуюць, што знойдзе ім замену. "Прыедуць з Украіны шахцёры, — гаварыў ён. — Іх мора — беспрацоўных".

"Шахцёры — адна з самых салідарных кастаў у свеце, — кажа Валынец. Ніхто не збіраецца ехаць у Беларусь і выступіць у ролі штрэйкбрэхераў".

Да таго ж, высвятляецца, што і ва Украіне шахцёраў не хапае. "У нас не ўкамплектаваны штат", — кажа кіраўнік прафсаюзу. Ён жадае гарнякам Салігорска вытрымаць ціск з боку ўладаў і дамагчыся "правоў і свабод".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.