Украінскія памежнікі затрымалі траіх парушальнікаў мяжы з Беларусі

Украінскія памежнікі затрымалі траіх парушальнікаў мяжы з Беларусі

Каля мяжы з Беларуссю ўкраінскія памежнікі затрымалі трох парушальнікаў, якія прыйшлі з боку Беларусі, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны. 

Пра з'яўленне дваіх незнаёмцаў з дзіцем памежнікам Жытомірскага атрада распавялі мясцовыя жыхары. Парушальнікамі выявіліся 17-гадовая дзяўчына з дзвухгадовым дзіцем і 57-гадовы мужчына. 

У дзяўчыны і дзіцяці былі беларускія дакументы, у мужчыны — расійскі пашпарт. 

Затрыманыя расказалі, што блукалі па балоцістай мясцовасці тры дні. Па словах дзяўчыны, яна ішла ва Украіну да сваякоў у госці. Высветлілася, што на пачатку ліпеня яе затрымлівалі памежнікі гэтага ж атрада за парушэнне дзяржаўнай мяжы і ёй быў забаронены ўезд ва Украіну.

Беларуску з дзіцем дэпартавалі на радзіму. Планавалася выслаць і расійскага грамадзяніна, але падчас гутаркі мужчына "ўспомніў", што мае і ўкраінскі пашпарт. Праверка пацвердзіла, што ён сапраўды з'яўляецца грамадзянінам Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі