Украінскія камуністы пад беларускім сцягам падтрымліваюць Януковіча (фота)

Як вядома, той адмовіўся падпісаць пагадненне пра асацыяцыю з Еўрапейскім саюзам. Каб аддзячыць прэзідэнту за такі крок, камуністы праехалі вуліцамі Луцка пад расійскім і... перакуленым беларускім дзяржаўным сцягам.



Як паведаміў выданню ВолиньPost кіраўнік мясцовага камсамолу Аляксандр Канановіч, акцыя сімвалізавала братэрскае адзінства Украіны, Беларусі і Расіі.



“Мы, камсамол Валыні, лішні раз хацелі прадэманстраваць і паказаць усім, што на шчасце, дзякуй Богу, як кажуць, не адбылося гэта зневажальнае для нас падпісанне. Гэтай невялікай акцыяй мы сімвалізавалі братэрскае адзінства Украіны, Беларусі і Расіі. Украіну, на шчасце, не ўдалося адарваць ад славянскага брацтва”, — заявіў Канановіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі