Украінскія байцы на БТР-80 ездзілі на мяжы, у Мінску гэта назвалі правакацыяй

Украінскія байцы на бронетэхніцы каля мяжы / Скрыншот з відэа
Украінскія байцы на бронетэхніцы каля мяжы / Скрыншот з відэа

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў пра "правакацыю ўкраінскіх вайскоўцаў" на мяжы з Беларуссю. Здарэнне адбылося 29 кастрычніка каля пункта пропуску Глушкевічы ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці (з украінскага боку — Майдан Капішчанскі). У 13:23 камеры відэаназірання беларускіх памежнікаў зафіксавалі "рух у бок мяжы з Беларуссю ўкраінскага БТР-80 з групай узброеных людзей у форме". Аднак перад украінскімі інжынернымі загародамі бронетранспарцёр развярнуўся і ў 13:33 паехаў назад.

За гэтыя хвіліны беларускія памежнікі "занялі агнявыя пазіцыі для адбіцця магчымай агрэсіі і знішчэння баявой тэхнікі і жывой сілы ў выпадку парушэння мяжы". У баявую гатоўнасць прывялі нават рэзервы. Але ўсё дарма, бо ніякай пагрозы не было. Дзяржаўны памежны камітэт РБ прычынай інцыдэнта называе "нізкую дысцыпліну" ўкраінскіх падраздзяленняў, якія знаходзяцца каля мяжы, што "спрыяе ўзнікненню правакацыйных сітуацый на мяжы і можа прывесці да ўзброенага боесутыкнення".

Магчыма, знайшлося месца, дзе нядаўна было знятае відэа ўкраінскімі вайскоўцамі, якія сцвярджалі, што на бронетэхніцы памылкова "заехалі ў Беларусь" і напалохалі беларускіх памежнікаў, але хутка вярнуліся. У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны адмаўлялі, што ўкраінцы заязджалі на беларускую тэрыторыю. І сапраўды, парушэння дзяржаўнай мяжы не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі