Украінскі прэм'ер: большасць аб'ектаў інфраструктуры зможам аднавіць ужо сёння

Кіеў, 10 кастрычніка 2022-га / reuters.com
Кіеў, 10 кастрычніка 2022-га / reuters.com

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль выказаўся наконт наступстваў расійскай ракетнай атакі, якая адбылася ў панядзелак. "Дзясяткі ракет трапілі ў аб'екты энергетычнай інфраструктуры ў 11 абласцях і горадзе Кіеве, піша ён. — Электразабеспячэнне парушана практычна па ўсёй краіне. У 8 рэгіёнах ёсць праблемы з водазабеспячэннем... Паводле папярэдняй інфармацыі, большасць аб'ектаў энергетычнай інфраструктуры зможам аднавіць ужо сёння. Частка запрацуе заўтра".

Па даных Шмыгаля, электрычнасць вярнулася ў Сумы, на чарзе — Жытомір і Харкаў. Прэм'ер заклікае ўкраінцаў на некалькі дзён, пакуль ідуць аднаўленчыя і рамонтныя працы, абмежаваць выкарыстанне электраэнергіі, асабліва ў вечаровыя гадзіны.

"Ніякія ракеты не зламаюць нашу веру ў перамогу. Працягваем працу. Захоўваем спакой. Верым ва Узброеныя сілы Украіны!", — піша ўкраінскі прэм'ер.

Па звестках Нацыянальнай паліцыі Украіны, у выніку ракетных удараў загінулі 11 чалавек. Сярод іх — 41-гадовы палкоўнік паліцыі, начальнік аддзела Дэпартамента кіберпаліцыі Юрый Заскока, які ў Кіеве ехаў на працу. Пацярпелі 87 чалавек. Пашкоджаны каля 70 аб'ектаў па ўсёй краіне, з якіх 29 — аб'екты крытычнай інфраструктуры, 4 шматпавярховікі і 35 прыватных жылых будынкаў, адна сталічная школа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі