Украінскі эксперт: Праблема перамоваў — пазаблокавы статус і федэралізацыя

На працягу 16 гадзінаў лідары Нямечыны, Францыі, Украіны і Расіі ў Мінску не змаглі вырашыць далейшы лёс Данбаса. Асноўная праблема — пазаблокавы статус нашай паўднёвай суседкі, федэралізацыя і кантроль украінска-расійскай мяжы. Такую думку выказвае ў каментары Еўрарадыё кіеўскі эксперт Косць Бандарэнка:

“Два асноўныя моманты — пазаблокавы статус Украіны і федэралізацыя, на чым настойвае Пуцін. Гэтыя два моманты непрымальныя для Украіны. Трэці пункт, магчыма, кантроль мяжы з боку "ДНР" і "ЛНР". Для Расіі непрымальна ўзнаўленне кантроля мяжы Украінай. Неўступленне ў NATO — непрымальна для Пятра Парашэнкі, бо гэта пункт яго праграмы”.

З аднаго боку на саступкі не можа пайсці Расія, з іншага — Україна, мяркуе эксперт. На яго думку перамовы могуць прывесці толькі да тэхнічнага перамір’я, але не да ўстойлівага міру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі