Украінскі алігарх Ахметаў падаў у ЕСПЧ пазоў супраць Расіі

Украінскі алігарх Ахметаў падаў у ЕСПЧ пазоў супраць Расіі

Украінскі алігарх Рынат Ахметаў падаў пазоў у Еўрапейскі суд па правах чалавека супраць Расіі, піша hromadske.ua.

Ён просіць прыняць тэрміновыя меры і кампенсаваць яму страты, выкліканыя блакадай, марадзёрствам, знішчэннем і перанакіраваннем патокаў збожжавых і металаў з боку Расіі.

У кампаніі Ахметава адзначаюць, што руская артылерыя бамбардавала металургічны камбінат "Азоўсталь" у Марыупалі "з мэтай знішчэння апошняга апірышча ўкраінскага супраціву ў гэтым горадзе". 

Алігарх просіць, каб суд выразна даў зразумець Расіі недапушчальнась яе дзеяннў, якія выклікаюць харчовы крызіс і нясуць далейшыя страты ўкраінскай эканоміцы.

Ахметаў просіць надаць справе прыярытэтны статус. Таксама ён просіць суд ужыць пілотную працэдуру да гэтай справы, бо расійская агрэсія, мае аналагічныя разбуральныя наступствы для ўладальнікаў бізнесу па ўсёй Украіне.

За парушэнне правоў уласнасці Ахметаў патрабуе ад Расіі кампенсаваць страты. Дакладная сума не называецца, бо вайна яшчэ працягваецца. Але ў кампаніі Ахметава кажуць, што гаворка ідзе пра мільярды долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі