Украінская пошта прыбірае з продажу і знішчае маркі, выпушчаныя сумесна з Беларуссю і Расіяй. Сярод іх — серыя з трох марак, прысвечаных 50-годдзю вызвалення Беларусі, Расіі і Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Сімвалічна, ці не праўда?", — піша прэс-служба "Укрпошты".
Як вядома, ва Украіне і на Захадзе Беларусь успрымаюць як саюзніка Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны.