Вы тут

Украінка везла ў Беларусь кантрабандай сем абразоў канца ХІХ — пачатку ХХ стст.

customs.gov.by

Супрацоўнікі Гомельскай мытні ў пункце "Новая Гута" выявілі кантрабанду з сямі абразоў, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.

Абразы, загорнутыя ў покрыва, былі знойдзеныя ў рэйсавым аўтобусе "Кіеў — Гомель". Грамадзянка Украіны перавозіла іх у сваёй валізебез дэкларацыі.  

Экспертыза паказала, што абразы былі створаныя ў Расійскай імперыі напрыканцы ХІХ — на пачатку ХХ стагоддзя і лічацца культурнымі каштоўнасцямі. Сярод абразоў ёсць і такія рэдкія, як падакладны абраз "Святая тройца Айчына" ў срэбраным акладзе, абраз Божай Маці "Траяручыца" і абраз "У памяць цудоўнага збавення Госпадам". 

Агульны ацэначны кошт абразоў на рынку складае каля 3,5 тысячы долараў — гэта перавышае вызначаныя нормы бяспошліннага ўвозу тавараў.