Вы тут

Украінец няўдала спрабаваў выкінуць марыхуану на беларускай мяжы

Марыхуана / customs.gov.by

Украінец няўдала спрабаваў выкінуць марыхуану на беларускай мяжы. 45-гадовага мужчыну, які ехаў у якасці пасажыра легкавіка, затрымалі. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Макраны" на беларуска-украінскай мяжы. Украінец ехаў у нашу краіну. Ён быў на пасажырскім сядзенні Hyundai Accent, калі на наркотыкі зрэагаваў службовы сабака.

Падчас праверкі ў сумцы замежніка знайшлі 2 грамы рэчыва, падобнага да марыхуаны. Мужчына паспрабаваў парваць скрутак з наркотыкам і выкінуць яго, але брэсцкія мытнікі на гэта зрэагавалі і не дапусцілі знішчэння рэчавага доказу. Яго адправілі на экспертызу, якая і пацвердзіла, што гэта марыхуана.

У дачыненні грамадзяніна Украіны распачалі крымінальную справу. Яму пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі (са штрафам ці без яго).

customs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.