Украінец на матацыкле незаконна пераехаў мяжу з Беларуссю

Дакументаў і нумарных знакаў да матацыкла ў мужчыны пры сабе не было, пішуць “Відомості”. Як высветлілася, у Беларусь украінец прыехаў рэйсавым аўтобусам. Тут ён набыў матацыкл, на якім і вырашыў вярнуцца дадому. Аднак зрабіць гэта ён вырашыў, абмінаючы пункты пропуску.





Украінца прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Таксама ён страціў і матацыкл, які быў перададзены ў мытню.





Фота — onliner.by