Украінцы — за беларускую мову ў кантактах з Беларуссю

Украінцы — за беларускую мову ў кантактах з Беларуссю

На сайце прэзідэнта Украіны з'явілася моўная петыцыя. Яе аўтары прапаноўваюць, каб Украіна пры кантактах з Беларуссю выкарыстоўвала беларускую мову, а не рускую.

У прыватнасці, аўтары звароту прапануюць, каб па-беларуску паведамлялася пра цягнікі, якія кіруюцца ў Беларусь і з яе — прынамсі на львоўскім, кіеўскім, ковельскім і чарнігаўскім вакзалах, піша porteuropa.eu.

Петыцыю могуць падпісаць не толькі ўкраінцы, але і грамадзяне Беларусі і іншых краін. Яна размешчаная па гэтай спасылцы.

Для таго, каб Пётр Парашэнка разгледзеў петыцыю, трэба сабраць 25 тысяч подпісаў на працягу 90 дзён з моманту яе стварэння. Петыцыя з'явілася 7 верасня 2015 года.

Аўтары звароту адзначаюць, што, напрыклад, Польшча актыўна выкарыстоўвае беларускую мову ў кантактах з Беларуссю. А вось афіцыйны сайт Амбасады Украіны ў Мінску не мае беларускамоўнай версіі — ёсць толькі ўкраінская і руская. Таму ў петыцыі, сярод іншага, прапаноўваецца стварыць беларускую версію гэтай старонкі.

Таксама аўтары звароту заклікаюць украінскіх прадпрымальнікаў ствараць беларускамоўныя этыкеткі на таварах, якія ідуць на экспарт у Беларусь.

Фота: 2ch.hk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі