Украінцы пішуць, што ў расіян пад Бахмутам паніка з-за касетных боепрыпасаў

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскія вайскоўцы пішуць, што ў расіян пад Бахмутам паніка з-за касетных боепрыпасаў. Напярэдадні стала вядома, што ўкраінскія войскі пачалі іх выкарыстоўваць на фронце. Аднак на Бахмуцкім напрамку працягваюцца пазіцыйныя баі. Істотнага прасоўвання ў раёне Бярхоўкі і Кляшчэеўкі пакуль няма. Расіяне ўтрымліваюць там фронт за кошт увядзення ў бой рэзерваў.

Напярэдадні Белы дом пацвердзіў, што касетныя боепрыпасы, якія перадалі ЗША, ужо "дастаткова эфектыўна" выкарыстоўваюцца Украінай. У прыватнасці, іх выкарыстоўваюць для спынення расійскага наступу на Купянск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі