Украінцы паказалі, як мініруюць мяжу з Беларуссю

Украіна мініруе мяжу з Беларуссю / t.me/KOS_ZSU
Украіна мініруе мяжу з Беларуссю / t.me/KOS_ZSU

За 10 дзён чэрвеня ўкраінскія вайскоўцы і памежнікі паставілі на мяжы з Беларуссю 30 процітанкавых мінных палёў. Для гэтага было выкарыстана 5,8 тысячы мін. Такія лічбы называе камандуючы Аб'яднаных сіл УСУ Сяргей Наеў.

"Мы разумеем, што лінія дзяржаўнай мяжы з нашымі паўночнымі суседзямі ў грамадзянскім выглядзе нам доўга яшчэ не спатрэбіцца, бо па той бок мяжы сяброў у нас няма. Таму пастаўленая задача: зрабіць прыгранічную паласу непраходнай для ворага", цытуе яго словы тэлеграм-канал камандавання аб'яднаных сіл УСУ.

Украіна стала дадаткова ўмацоўваць мяжу з Беларуссю пасля паведамленняў, што ў нашу краіну перабазуецца ПВК "Вагнер".

Акрамя мінных палёў, па словах Наева, уздоўж украінска-беларускай мяжы капаюць траншэі і процітанкавыя равы.

Працягласць мяжы Украіны з Беларуссю складае 1084 км. 
 

Украінцы паказалі, як мініруюць мяжу з Беларуссю
Украіна мініруе мяжу з Беларуссю / t.me/KOS_ZSU
Украінцы паказалі, як мініруюць мяжу з Беларуссю
Украіна ўмацоўвае мяжу з Беларуссю / t.me/KOS_ZSU
Украінцы паказалі, як мініруюць мяжу з Беларуссю
Украіна ўмацоўвае мяжу з Беларуссю / t.me/KOS_ZSU
Украінцы паказалі, як мініруюць мяжу з Беларуссю
Украіна ўмацоўвае мяжу з Беларуссю / t.me/KOS_ZSU

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі