Украінцы капаюць 500-кіламетровы роў на мяжы з Расіяй

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на старшыню Сумскай абласной дзяржадміністрацыі Уладзіміра Шульгу, гэта робіцца для таго, каб на тэрыторыю Украіны не змагла прайсці цяжкая ваенная тэхніка з боку Расіі. Таксама гэтая мера павінна перашкодзіць праезду кантрабандыстаў на пазадарожніках і іншых аўтамабілях.



Чыноўнік паведаміў, што ўжо пракапаныя каля 20 кіламетраў такога рову шырынёй 4 метры і глыбінёй 2 метры.



Сумская вобласць мяжуе з Бранскай, Курскай і Белгарадскай абласцямі Расіі. Працягласць агульнай мяжы складае больш за 560 км.




Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі