Украіна выпусціла манету пра перамогу войска ВКЛ над Масквой (фота)

Наклад манеты наміналам 5 грыўняў складае 30 тысяч штук, яна выраблена з нейзільбера – сплава медзі, нікеля і цынку. На манеты можна пабачыць выяву бітвы і надпісы “Бітва пiд Оршею” і “500 рокiв”. З іншага боку - кампазіцыя з 4 мячоў, зверху размешчаны дзяржаўны герб Украіны і год выпуска - 2014.

Нагадаем, што 500 годдзе з дня Аршанскай бітвы адзначалася сёлета 8 верасня. У 1514 годзе непадалёк ад Оршы войска ВКЛ пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага, якое складалася з беларускіх, польскіх, літоўскіх і украінскіх аддзелаў, разгромна перамагло маскоўскія атрады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі