Амбасада Украіны вядзе перамовы з урадам Польшчы пра поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю. Пра гэта распавёў амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца.
"Мы праводзім перамовы з міністэрствам інфраструктуры Польшчы, з урадам Польшчы з мэтай, каб усё-ткі цалкам была зачыненая мяжа паміж Польшчай і Беларуссю — нават калі рашэнне не будзе прынята на ўзроўні Еўрапейскага Саюза", — перадае Укрінфарм словы дыпламата.
Аналагічныя перамовы Украіна вядзе з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй, кажа Дзешчыца: "Мы таксама звярнуліся да гэтых краін, каб адначасова гэтыя краіны зачынілі свае межы з Беларуссю і Расіяй".
Калі Украіне ўдасца ўгаварыць гэтыя краіны, то пастаўкі ў Расію і Беларусь з захаду будуць спыненыя.