Украіна ўзмацніла сваю групоўку ў паўночным рэгіёне каля мяжы з Беларуссю

Украінскія байцы / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінскія байцы / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Украіна ўзмацніла сваю групоўку ў паўночным рэгіёне каля мяжы з Беларуссю. Мэта — супрацьстаяць любому магчымаму аднаўленню расійскага нападу з яе тэрыторыі. Пра гэта ў чацвер на брыфінгу заявіў намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксей Громаў.

"Дзейнасць расійскіх і беларускіх узброеных сіл і сілавых структур сведчыць пра сістэмную падрыхтоўку да эскалацыі... Афіцэры Узброеных сіл РФ бяруць удзел у ацэнцы гатоўнасці вайсковых частак у Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях РБ...", — адзначыў Громаў.  

Пры гэтым украінскія палітыкі і эксперты скептычна ацэньваюць магчымую паўторную атаку расійскіх войскаў з Беларусі ў бліжэйшы час. Яны найперш звяртаюць увагу на недастатковую колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія на сённяшні дзень знаходзяцца на тэрыторыі РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі