Украіна сёлета павінна атрымаць узбраенне, якое не магла атрымаць летась

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскі міністр замежных спраў Дзмітро Кулеба прагназуе новыя пастаўкі ўзбраенняў з Захаду. Паводле яго слоў, Украіна сёлета павінна атрымаць узбраенне, якое не магла атрымаць летась.

"Цяпер прэзідэнт Зяленскі і ўся яго дыпламатычная каманда інтэнсіўна працуе над новымі рашэннямі па пастаўках новых тыпаў заходняй зброі, — кажа Кулеба. — Гаворка ідзе перш за ўсё аб пастаўках танкаў заходняга ўзору і іншай бронетэхнікі".

Кулеба адзначыў, што ЗША ўжо пачалі падрыхтоўку да перадачы сістэмаў супрацьпаветранай абароны Patriot Украіне. У Кіеве чакаюць іх разгортвання "ў максімальна сціслыя тэрміны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі