Украіна скасавала пагадненне з Беларуссю аб суднаходстве па рэках і азёрах

Украіна скасавала пагадненне з Беларуссю аб суднаходстве па рэках і азёрах. Праект воднага шляху E40 з Балтыйскага мора ў Чорнае цяпер дакладна спынены — нават у тэорыі.

Пагадненне, пра якое ідзе гаворка, было заключанае ў 1998 годзе. Яно дазваляла перавозіць пасажыраў і грузы паміж портамі Украіны і Беларусі, а таксама транзітныя перавозкі па ўнутраных водных шляхах дзвюх краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.