Украіна можа вярнуць кантроль над Херсонам ужо на наступным тыдні — FT

Херсон знаходзіцца пад расійскай акупацыяй / Reuters
Херсон знаходзіцца пад расійскай акупацыяй / Reuters

Украіна можа вярнуць кантроль над Херсонам і дэакупаваць правы бераг Дняпра ўжо на наступным тыдні, піша Financial Times са спасылкай на заходніх вайскоўцаў.

Выснова грунтуецца ў тым ліку на паводзінах прарасійскай адміністрацыі Херсона. Чыноўнікі заклікаюць мясцовых жыхароў пакінуць горад — падкрэсліваюць, што гаворка пра эвакуацыю не ідзе, але з'ехаць просяць.

Прадстаўнік акупацыйных уладаў Кірыл Страмавусаў у пятніцу зноў паведаміў у Telegram, што "гуманітарныя паездкі на адпачынак і аздараўленне ў суседнія рэгіёны Расіі працягваюцца".  Ён настойліва рэкамендуе "скарыстацца магчымасцю гуманітарнай паездкі на адпачынак і аздараўленне ў Расійскую Федэрацыю", таму што "падчас зачысткі тэрыторыі ад укранацыстаў і заходніх наймітаў" мірныя жыхары могуць пацярпець. У Херсоне нават арганізаваная гарачая лінія для ахвочых выехаць з горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі