Украіна можа атрымаць самалёты F-16 ужо да канца года — Белы дом

Знішчальнік F-16 / Reuters
Знішчальнік F-16 / Reuters

Украіна можа атрымаць знішчальнікі F-16 да канца гэтага года, заявіў афіцыйны прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі ў эфіры Fox News. Але для перамогі, паводле яго, адных самалётаў недастаткова.

"Што ім сапраўды трэба, гэта артылерыя, амуніцыя, СПА і браня – танкі. І па ўсіх чатырох пунктах мы далі неверагодную колькасць дапамогі і, шчыра кажучы, з беспрэцэдэнтнай хуткасцю", — сказаў Кірбі. Ён нагадаў, што ўчора было абвешчана аб чарговым пакеце амерыканскай дапамогі для Украіны. Больш за ўсё ўкраінскім вайскоўцам, на думку Кірбі, патрэбныя не самалёты, а артылерыя. "Таму прэзідэнт ЗША (Джо Байдэн – рэд.) прыняў няпростае рашэнне аб перадачы касетных боепрыпасаў. Яны выстрэльваюць тысячы снарадаў у дзень. Гэта сапраўдная перастрэлка", — сказаў прадстаўнік Пентагона.

Тым часам, паводле ацэнкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны, украінскія сілы ўчора ў рамках контрнаступальных аперацый здолелі прасунуцца на трох участках фронту, у тым ліку ў раёне Бахмута. Хоць камандуючы сухапутнымі войскамі Украіны генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі і папярэдзіў, што хуткага прасоўвання тут не атрымаецца — з-за вялікай канцэнтрацыі расійскіх войскаў у гэтым раёне. Акрамя таго, украінскія сілы працягваюць наступ на Бярдзянскім і Мелітопальскім напрамках, прасоўваюцца прыкладна на 100 метраў у дзень на поўдзень і паўднёвы ўсход ад Арэхава (гэта ў Запарожскай вобласці). Дарадца прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю AFP на днях таксама сказаў, што ўкраінскае контрнаступленне будзе павольным і цяжкім, але не дазволіць расійскім сілам вярнуць ініцыятыву на поле бою.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі