Украіна чакае дальнабойныя дроны, здольныя атакаваць Урал і Запаляр'е — BILD

Цэль у Татарстане на адлегласці ў 1300 км пабіў украінскі беспілотнік UJ-22

Цэль у Татарстане на адлегласці ў 1300 км пабіў украінскі беспілотнік UJ-22 / VoidWanderer

Ужо сёлета Украіна зможа выкарыстоўваць дроны з дальнабойнасцю да 2000 км і больш, піша нямецкае выданне BILD са спасылкай на свае крыніцы. Такія беспілотнікі павінны кампенсаваць дэфіцыт ракет сярэдняй і вялікай далёкасці.

"Ракеты засталіся ў мінулым. Дроны — гэта будучыня", — заявіла крыніца BILD. Паводле яго звестак, да канца года адразу 10 вытворцаў паставяць УСУ дроны з дальнабойнасцю да 2500 км. Плюс кіеўскае канструктарскае бюро "Прамень" распрацавала беспілотнік "Сокал-3000", здольны праляцець да 3300 км. У BILD палічылі, што такія дроны змогуць атакаваць цэлі, да прыкладу, у Мурманскай вобласці, дзе размешчана каля 80 ваенных баз. Там, у прыватнасці, месціцца і аэрадром Аленья. На ім базуюцца стратэгічныя бамбавікі, якія абстрэльваюць Украіну.

Нагадаем, надоечы беспілотнікі УСУ атакавалі цэлі ў Татарстане (вытворчасць дронаў "Шахед" з іранскіх камплектавальнікаў). Прадпрыемства размясцілі ў Татарстане, бо лічылі, што яно далёка ад украінскай мяжы (1200 км) і будзе недасягальнае для УСУ. Вядома, што для аднаго з удараў выкарыстоўваўся ўкраінскі дрон UJ-22. Раней лічылася, што яго дальнабойнасць складае 800 км. Мяркуючы з усяго, яго мадыфікавалі і абсталявалі дадатковымі паліўнымі бакамі. Гэта дазволіла яму пралятаць значна далей. Для другой атакі выкарыстоўваўся беспілотнік, створаны на базе ўкраінскага звышлёгкага самалёта Аэрапракт A-22 "Лятальная лісіца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі