Украіна атрымала першыя лёгкія танкі з Францыі — AMX-10RC. Некаторыя з іх ужо трапілі на фронт, піша lefigaro.fr.
Пра тое, што Францыя паставіць ва Украіну лёгкія танкі, стала вядома ў пачатку студзеня 2023-га. AMX-10RC — гэта цяжкі бронеаўтамабіль, які класіфікуецца як "колавы танк". Ён выкарыстоўваецца ў разведвальных аперацыях і можа супрацьстаяць бронетэхніцы праціўніка.
Пра тое, што першая партыя лёгкіх танкаў ужо ва Украіне, паведаміў міністр абароны Францыі Себасцьян Лекарню. Можна меркаваць, што ў апошнія месяцы ішла падрыхтоўка ўкраінскіх экіпажаў.