Украіна атрымала ад Германіі другі зенітна-ракетны комплекс IRIS-T

IRIS-T SLM / defence24.pl
IRIS-T SLM / defence24.pl

Украіна атрымала ад Германіі другі зенітна-ракетны комплекс IRIS-T SLM, паведамляе газета Süddeutsche Zeitung, якая спасылаецца на свае крыніцы ва ўрадавых колах. Афіцыйна гэта яшчэ не пацверджана.

IRIS-T SLM — гэта найноўшая сістэма супрацьпаветранай абароны нямецкай вытворчасці. Германія летась паабяцала Украіне чатыры яе адзінкі. Восенню з'явілася інфармацыя, што першы комплекс ужо прыбыў на ўкраінскую тэрыторыю. Цяпер жа гаворка ідзе пра другі.

Ракеты IRIS-T SLM могуць знішчаць аб'екты на адлегласці да 40 кіламетраў і на вышыні да 20 км.

Напярэдадні стала вядома, што Украіна атрымала ад Германіі сістэму супрацьпаветранай абароны Patriot. Саюзнікі спрабуюць ўмацаваць украінскую супрацьпаветраную абарону заходнімі ўзорамі тэхнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі