Ухвалены дэкрэт аб спрашчэнні рэгістрацыі і ліквідацыі прапрыемстваў

Дэкрэт кіраўніка дзяржавы аб спрашчэнні рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання падтрымаў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.  Як інфармуе БЕЛТА, ён накіраваны на стварэнне аптымальных умоваў для развіцця прадпрымальіцтва. Дэкрэт уводзіць заяўны прынцып дзяржаўнай рэгістрацыі.

Таксама ўведзены прынцып "адно акно" для ліквідацыі прадпрыемстваў, адменена патрабаванне пазначаць від дзейнасці ў статутных дакументах, скарачаюцца тэрміны дзяржаўнай рэгістрацыі з 20 да 5 працоўных дзён.

У два разы змяншаецца мінімальны памер статутнага фонда юрыдычных асобаў.  Для ЗАТ памер статутнага фонда зніжаны з 3 тысяч да 1,5 тысячы еўра, ААТ і УП - з 800 да 400 еўра, ТДА - з 400 да 200 еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі