U2 не збіраюцца выступаць увесь год

Ірландскія рокеры U2 абверглі чуткі пра канцэрты гурта, якія нібыта павінны адбыцца ўвесну гэтага году ў Лондане і Парыжы. Па словах музыкаў, у гэтым годзе яны ўвогуле нідзе не збіраюцца выступаць з канцэртамі. Скончыўшы ў 2006 годзе сваё сусветнае турнэ «Vertigo» у падтрымку альбому «How to Dismantle an Atomic Bomb», музыкі ўзялі тайм аўт, каб адпачыць ад бясконцых выступленняў і падрыхтавацца да запісу новага альбому. Яны нават адмовіліся ад прапановаў да ўдзелу ў летніх «фестывалях».

Разам з тым, стала вядома, што ў брытанскай і французскай музычнай прэсе з’явіліся анонсы будучых жывых шоў U2. Пра гэтыя канцэрты удзельнікі U2 даведаліся ад сваіх жа фэнаў, адразу ж адрэагаваўшы на навіну заяўленнем на сваім сайце.

Яны параілі нікому "не купляць квіткоў на канцэрты U2, пакуль не ўбачаць інфармацыю на афіцыйным сайце".