У "Звяздзе" звольнілі галоўнага рэдактара, увесь калектыў звальняецца следам

У "Звяздзе" звольнілі галоўнага рэдактара, увесь калектыў звальняецца следам

Міністэрства інфармацыі звольніла галоўнага рэдактара газеты "Звязда" — дырэктара выдавецкага дома "Звязда" Паўла Сухарукава. Следам за ім звальняецца ўвесь калектыў выдання. 

Як напісала супрацоўніца "Звязды" Ірэна Кацяловіч, журналісты заявілі, што хочуць пісаць праўду пра падзеі ў краіне. Пасля гэтага да іх прыехаў разбірацца міністр інфармацыі Ігар Луцкі.

"Учора мая "Звязда" абвясціла кіраўніцтву, што хоча сумленна асвятляць падзеі ў краіне, такі сабе байкот — у рэдакцыю прыехаў міністр інфармацыі, потым ідэалагіня з Адміністрацыі прэзідэнта, а сёння звольнілі галоўнага рэдактара. Калектыў піша зварот да міністэрства і звальняецца ўслед", — піша Кацяловіч.

Гэта не першая праява салідарнасці працоўных калектываў. Напярэдадні гэтак жа ўвесь калектыў падтрымаў дырэктара Купалаўскага тэатра Паўла Латушку, якога звольнілі рашэннем Саўміна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі