У ЗША здарыўся буйны блэкаўт — роўна ў гадавіну такой самай аварыі

У ЗША здарыўся буйны блэкаўт — роўна ў гадавіну такой самай аварыі

У ЗША здарылася буйная аварыя з адключэннем электрычнасці: у ноч на 14 ліпеня ў цэнтры Нью-Ёрка каля 73 тысяч чалавек засталіся без святла. Болей за іншыя раёны пацярпелі Манхэтэн і Верхні Уэст-Сайд. Праз блэкаўт парушылася праца метро, адключыліся святлафоры і пачаліся вялікія заторы на дарогах, многія людзі завіслі ў ліфтах.

Праз чатыры гадзіны падачу электраэнергіі цалкам аднавілі.

Улады Нью-Ёрка заявілі, што адключэнне стала вынікам тэхнічных непаладак, а не зламысных дзеянняў. Дакладныя прычыны праблемы высвятляюцца, паведамляе Reuters.

Адметна, што сённяшняе адключэнне святла адбылося роўна ў гадавіну маштабнага блэкаўта 1977 года: менавіта 42 гады таму, 14 ліпеня ў выніку аварыі ў энергасістэме без святла застаўся практычна ўвесь Нью-Ёрк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі