Вы тут

У ЗША заклікаюць узмацніць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска

У рэзалюцыі змешчаны заклік да "трансатлантычнай супольнасці" перагледзець фінансавую дапамогу ўладам Беларусі / БЕЛТА

У ЗША заклікаюць узмацніць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Адпаведную рэзалюцыю 25 лютага аднагалосна прыняў камітэт па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Злучаных Штатаў. ТАСС адзначае, што гэты дакумент не мае юрыдычнай сілы і носіць рэкамендальны характар для выканаўчай улады.

Неабходнасць узмацнення санкцый кангрэсменамі тлумачыцца парушэннямі правоў чалавека, якія дапусцілі ўлады Беларусі. Заяўляецца пра "фальсіфікацыю вынікаў [прэзідэнцкіх] выбараў 9 жніўня 2020 года". Камітэт заклікае выканаўчую ўладу разгледзець пытанне аб увядзенні санкцый у адносінах беларускіх дзяржаўных кампаній, якія "парушалі правы сваіх работнікаў у сувязі з іх удзелам у дэмакратычным руху ў Беларусі, які працягвае дзейнічаць".

У рэзалюцыі змешчаны заклік да "трансатлантычнай супольнасці" перагледзець фінансавую дапамогу ўладам Беларусі.

Нядаўна ЗША ўвялі санкцыі супраць 43 грамадзян нашай краіны. Гэта быў адказ на рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, актывістаў і журналістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.