У ЗША вучыліся рэагаваць на ядзерны ўдар Расіі

Расія называе гэта "небяспечнай гульнёй".
ЗША зладзілі ваенныя вучэнні, падчас якіх імітавалі зваротны ядзерны ўдар па Расіі. Пра гэта распавёў прадстаўнік Пентагона. Вучэнні праходзілі ў Нябрасцы 20 лютага, у іх узяў удзел міністр абароны ЗША Марк Эспер.
Нейкіх падрабязнасцяў пра вучэнні няшмат, вядома толькі, што ў сцэнары Расія нанесла ўдар па кропцы НАТА ў Еўропе, а адказ ЗША быў "абмежаваным".
У адказ Расія заявіла, што асуджае ЗША за прапрацоўку падобнага сцэнара. Намеснік міністра замежных справаў Сяргей Рабкоў сказаў, што такім чынам ЗША ладзяць "небяспечную гульню":
"Мы са свайго боку, як гэта падкрэслівалася неаднаразова, дапускаем ўжыванне ядзернай зброі толькі ў двух выключных выпадках: калі на Расію здзейснены напад з прымяненнем любога віду зброі масавага знішчэння ці калі ажыццёўлена агрэсія з прымяненнем звычайных узбраенняў такога маштабу, што пад пагрозай аказваецца само існаванне расійскага дзяржавы", — заявіў Сяргей Рабкоў у інтэрв'ю ТАСС.
Па яго меркаванню, падобныя вучэнні сведчаць пра тое, што ў "Вашынгтоне працягваюць рэальна займацца падрыхтоўкай сцэнароў прымянення ядзернай зброі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.