Вы тут

У ЗША памёр заснавальнік гурта Eagles Глен Фрай

У Нью-Ёрку ва ўзросце 67 гадоў памёр рок-гітарыст, заснавальнік гурта Eagles Глен Фрай. Паведамляецца, што апошнім часам музыка шмат хварэў. Ён пакутаваў на рэўматычны артрыт, язвены каліт і пнеўманію. Ускладненні ад гэтых хваробаў падарвалі яго здароўе і прывялі да смерці, піша РБК.

У 1971 годзе Фрай разам з Донам Хэнлі заснаваў у паўднёвай Каліфорніі гурт Eagles. Вядомасць ім прынеслі такія хіты, як "Hotel California", "Already Gone" і "Take it Easy". Менавіта Фрай разам з Хэнлі стаў аўтарам большасці песень Eagles.

Гурт распаўся ў 1980 годзе, пасля чаго Фрай выступаў сольна. Ён запісаў такія хіты, як "The Heat is On", "Smuggler's Blues", "The One You Love".

У 1994 годзе Eagles зноў аб'ядналіся і выпусцілі альбом "Hell Freezes Over". Праз чатыры гады гурт увялі ў Залу славы рок-н-ролу.

У 2015 годзе Eagles збіраліся выступіць у "Кенэдзі цэнтры" ў Вашынгтоне, аднак канцэрт быў з-за хваробы Фрая перанесены на 2016 год.