У ЗША падрыхтаваліся да нашэсця не "зялёных чалавечкаў", а ордаў зомбі

Ён быў распрацаваны Пентагонам. Стваральнікі дакумента адзначаюць, што гэта не жарт. Сапраўды, быў распрацаваны план адбіцця магчымага нашэсця жывых мерцвякоў і абароны мірнага насельніцтва. Аўтары падкрэсліваюць: зомбі былі выкарыстаныя ў якасці ўмоўнага праціўніка менавіта як абсалютна неверагодны варыянт. Гэта мусіць дапамагчы "пазбегнуць непажаданых палітычных наступстваў, якія маглі ўзнікнуць пры вызначэнні ў якасці ворага рэальных дзяржаваў".



Дакумент пад кодавай назвай CONOP 8888 не мае грыфа "сакрэтна", але захоўваецца на службовым сайце Пентагона. Ён разглядаецца толькі як "трэніровачны інструмент" і не ўваходзіць у праграму дзеянняў амерыканскага генштаба, інфармуе РІА "Новости".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі