Вы тут

У змяшанай эстафеце выступяць Домрачава, Скардзіна, Бачарнікаў і Чапелін

Дар’я Домрачава. Фота: Reuters

У змяшанай эстафеце на Алімпіядзе ў Пхёнчхане выступяць Надзея Скардзіна, Дар’я Домрачава, Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін. Пра гэта інфармуе biathlon_online. Гонка стартуе 20 лютага ў 14:15. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”.

Эстафетная гонка ў жанчын адбудзецца 22 лютага, а ў мужчын — 23-га.