У Жыткавіцкім раёне п'яны кіроўца спрабаваў даць хабар даішнікам (відэа)

У Жыткавіцкім раёне п'яны кіроўца спрабаваў даць хабар даішнікам (відэа)

У Жыткавіцкім раёне п'яны кіроўца спрабаваў даць хабар даішнікам. Здарэнне адбылося 24 красавіка, відэа з'явілася на YouTube. Як інфармуе "Гомельская праўда", супрацоўнікі ДАІ заўважылі грузавік, які ехаў, віляючы з боку ў бок. Яны спынілі яго і прапанавалі кіроўцу прайсці медасведчанне, паколькі адчувалі пах алкаголя.

49-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці не хацеў праходзіць медасведчанне і спадзяваўся, што вырашыць праблему з дапамогай грошай. Ён прапанаваў даішнікам 2 млн рублёў, каб яны не складалі адміністрацыйны пратакол. Нягледзячы на папярэджанні, ён дэманстратыўна паклаў грошы на панель службовага аўтамабіля.

У выніку мужчыну затрымалі. У адносінах яго распачалі крымінальную справу. Кіроўцу пагражае да 5 гадоў зняволення, інфармуе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі