У Жыткавічах мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў

47-гадовы непрацуючы жыхар Жыткавічаў (Гомельская вобласць) абліў сябе бензінам і падпаліў. Як паведамілі ў пракуратуры Жыткавіцкага раёна, трагедыя адбылася 27 ліпеня ў падвале шматкватэрнага дома раённага цэнтра.
Дым заўважылі яго жыхары. Яны выклікалі ратавальнікаў, якія і выявілі труп мужчыны. Пракуратура праводзіць праверку здарэння, асноўная версія якога — самагубства.

Як адзначае БелаПАН, аналагічны выпадак адбыўся ў Гомелі два месяцы таму: у двары прыватнага дома 53-гадовая жанчына абліла сябе бензінам і падпаліла. Па інфармацыі пракуратуры, яна была цяжка хворая.

Нагадаем, па інфармацыі аўтарытэтнага сацыялагічнага Інстытута Гэлапа, Беларусь выйшла на першае месца ў свеце па колькасці самагубстваў. За год у нашай краіне па сваёй волі сыходзяць з жыцця больш за 36 чалавек на 100 тысяч насельніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі